Заўвага:
- Калі гарыць лямпа індыкатара няспраўнасці (MIL).
- Прыступайце да праверкі ўваходнага сігналу блока кіравання запальваннем (ICM), пасля выканання асноўных праверак сістэмы запальвання, паліўнай сістэмы і сістэмы кантролю выкідаў.
Рухавікі DI4A3, DI4A4, DI5Z4, DI5Z5, DI6Y4 і DI6Y9:
1. Адлучыце раз'ём 7К ад размеркавальніка.
2. Уключыце замак запальвання ON (II) і праверце напругу паміж кантактам №7 і корпусам.
- Павінна быць напруга батарэі.
- Калі няма напругі батарэі, праверце на парыў у чырвоным провадзе (RED) ці чорна/жоўтым провадзе (BLK/YEL) паміж панэльнай скрыняй засцерагальнікаў і рэле і ICM, або засцерагальнік №9 (15А) на перагаранне.
3. Выключыце замак запальвання OFF, праверце праводнасць паміж кантактам №4 і корпусам.
- Павінна быць праводнасць.
- Калі няма праводнасці, праверце на парыў у чорным (BLK) провадзе паміж IСМ і корпусам або дрэннае зазямленне ў G101.
4. Праверце праводнасць паміж кантактам №6 і раздымам тахометра.
- Павінна быць праводнасць.
- Калі няма праводнасці, праверце разрыў у блакітным (BLU) провадзе паміж раздымам тахометра і ICM.
5. Праверце праводнасць паміж кантактам №6 корпусам.
- Павінна быць праводнасць.
- Калі ёсць праводнасць, праверце замыканне ў блакітным (BLU) провадзе паміж раздымам тахометра і IСМ на корпус.
6. Зніміце вечка размеркавальніка запальвання (DI), лятунок размеркавальніка запальвання (DI) і ахоўны каўпачок. Праверце чорны і блакітны (BLK і BLU) правады і праверце шпульку запальвання.
7. Калі вынікі праверкі нармальныя, заменіце вузел корпуса размеркавальніка запальвання (DI).
Акрамя рухавікоў DI4A3, DI4A4, DI5Z4, D15Z5, DI6Y4 і D16Y9:
1. Зніміце вечка размеркавальніка запальвання (Di) , лятунок размеркавальніка запальвання і ізаляцыйнае вечка (Тэс).
2. Адлучыце правады з ICM.
HITACHI
TEC
3. Уключыце замак запальвання ON (II). Праверце напругу паміж BLK/YEL провадам і корпусам.
- Павінна быць напруга батарэі/
- Калі няма напругі батарэі, праверце провад BLK/YEL паміж панэльнай скрыняй засцерагальнікаў і рэле і ICM.
- Калі ёсць напруга батарэі, пераходзіце да выканання пункта 4.
4. Уключыце замак запальвання ON (II). Праверце напругу паміж провадам *1 і корпусам.
Павінна быць напруга.
- Калі няма напругі батарэі, праверце:
-Шпульку запальвання.
-Провад *1 паміж шпулькай запальвання і ICM.
- Калі ёсць напруга батарэі, пераходзіце да выканання пункта 5.
*l: BLU2 провад (HITACHI)
WHT/BLU провад (Тэс)
5. Праверце праводнасць провада BLU1 паміж раздымам тахометра і ICM. Павінна быць праводнасць.
6. Праверце праводнасць на провадзе BLU1 на корпус. Павінна быць праводнасць.
7. Калі вынікі праверкі нармальныя, заменіце ICM.